Нефармальныя перамовы кіраўнікоў краін адбыліся 12–13 мая ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы.

Ініцыятыва прымання госця ў Віскулях сыходзіла ад Лукашэнкі. «Мы мелі магчымасць абмеркаваць вельмі шмат пытанняў, і я ўдзячны вам за тое, што вы прыехалі паглядзець Белавежскую пушчу — гэты ўнікальны аб’ект», — адзначыў Лукашэнка.
Нурсултан Назарбаеў заявіў, што ён «захоплены выходнымі, што правялі разам»: «Я ўпершыню наведаў выдатны куток нашай планеты. Беларусь для нас — стратэгічны партнёр, блізкі сябар і саюзнік. У нас вялікія чаканні ад Мытнага саюза, АЭП, што яшчэ больш збліжае нашы краіны. Бліжэйшых саюзнікаў, чым Расія, Беларусь і Казахстан, на постсавецкай прасторы няма».
Выказваецца меркаванне, што Лукашэнка і Назарбаеў маглі схавацца ў Белавежскай пушчы, каб пазбегнуць любога праслухоўвання.
Гаварыць жа маглі, як пра перспектывы краін у Мытным і Еўразійскім саюзах, так і пра магчымасць паставак у Беларусь казахстанскіх энергарэсурсаў, якія раней блакаваліся Масквой.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?