Паводле словаў намесніка старшыні партыі Юрася Беленькага, рашэнне аб гэтым было прынятае на апошнім сойме.
— Мяркую, што гэта вельмі своечасовая і важная пастанова. Бо грамадства мусіць ведаць і бачыць персанальна альтэрнатыву дзеючай уладзе, дзеючым персаналіям, якія атаясамляюць гэтую ўладу.
Па словах Юрася Беленькага, Зянон Пазьняк паставіўся да гэтай прапановы з разуменнем. Але свой разгорнуты афіцыйны адказ ён абяцаў даць крыху пазней.
У той жа час партыя заявіла пра байкот парламенцкіх выбараў. Па словах Ю.Беленькага, гэта будзе не проста няўдзел, а актыўная кампанія. «Байкатаваць, адвярнуцца ад нелегітымнай улады — гэта адзіны сродак, які можа прывесці да пэўных палітычных вынікаў», — мяркуе Юрась Беленькі.