Беларускія прафесіяналы зноў прайгралі напаўаматарам.

Беларускія прафесіяналы зноў прайгралі напаўаматарам.

Колькі гучных праграм абвяшчаецца на дзяржаўным узроўні аб падтрымцы хакея ў краіне, спартсмены атрымліваюць па 15 тысяч даляраў у месяц, а другі чэмпіянат света запар прайграем Францыі, дзе хакей на паўпрафесійным узроўні.

Пачатак быў аптымістычны, калі пасля размашыстай прыгожай атакі, Аляксей Калюжны распячатваў Крыстабаля Юэ. На трыбунах узняліся бел-чырвона-белыя сцягі. Але болей прычын для радасці так і не было.
У другім перыядзе Экефей адыграў шайбу. У гэтым моманце траўму атрымаў наш брамнік Коваль. Адбыўся дэбют Мільчакова.

Здавалася, што ўсё ідзе да овертайма, але Овіцю за дзве хвіліны да канца вырваў перамогу для «трохкаляровых». І не назавеш гэты пройгрыш выпадковым, бо саступілі і па колькасці кідкоў.

Беларусаў ад вылету ў ніжэйшы дывізіён выратаваў Казахстан, што прайграў вечарам панядзелка Фінляндыі 1:4.

Французы ж у гульні са Славакіяй разыграюць чацвёртую пуцёўку ў плэй-оф.

Заўтра нашы сустрэнуцца яшчэ з Канадай. Але ў любым выпадку выглядае, што найвышэйшым месцам для Беларусі можа стаць 14-ае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?