Гляджу я рэдка тэлевізар свой
З прычын далёкіх ад матэрыяльных.
І не таму, што ён стары маральна:
Там дэкарацый даўнішніх застой…

Сябры смяюцца: «Выкінь гэты хлам,
Купі «Самсунг» ці «Шарп», прачніся, соня!»
Наіўныя! Падумайце: а вам
Навошта наймаднейшы «Панасонік»?

Каб вынік на прычыну паўплываў,
І віртуальнасць нарадзіла нам Валенсу,
З экранам вадкім тэлевізар бы прыдбаў,
А проста так мяняць яго не мае сэнсу…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0