Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны паведаміла 14 мая аб зняцці абмежаванняў на ўвоз малочнай прадукцыі дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння ўкраінска-беларускай камісіі, якое прайшло 3 мая, з 7 мая дазволены імпарт прадукцыі Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, Шчучынскага масласырзавода, Бярозаўскага сыраробнага камбіната, агракамбіната «Сноў», прадпрыемстваў «Мазырскія малочныя прадукты», «Малочныя прадукты» (Гомель), «Савушкін прадукт» (Брэст), «Бабуліна крынка» (Магілёў) і «Беллакт» (Ваўкавыск).

Абмежаванні былі ўведзены 1 сакавіка. Афіцыйная прычына — «перавышэнне максімальна дапушчальных узроўняў рэшткаў ветэрынарных прэпаратаў у малочных прадуктах беларускіх вытворцаў».

Зняцце бар’ераў стала магчымым у выніку двухбаковых перамоў, на якіх украінскі бок дабіўся адмены абмежаванняў на экспарт у Беларусь піва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?