Такім чынам беларусы, якія сёння ганебна саступілі Францыі 1:2, застаюцца ў вышэйшым дывізіёне, хоць і зоймуць у сваёй групе перадапошняе 7-е месца.

Становішча камандаў: Канада — 16 (6 гульняў), Фінляндыя — 15 (7), ЗША — 13 (6), Славакія — 12 (6), Францыя — 9 (6), Швейцарыя — 6 (6), Беларусь — 3 (6), Казахстан — 1 (7).

Зборнай Беларусі засталося правесці матч з Канадай, ён пройдзе ў аўторак і пачнецца ў 12:15.
У нашай жа групе зборная ЗША вечарам аўторка згуляе са Швейцарыяй.

***

Беларусы на гэтым чэмпіянаце, што праходзіць у Стакгольме і Хельсінкі, выйгралі толькі ў Казахстана (3:2), а прайгралі Фінляндыі (0:1), Швейцарыі (2:3), ЗША (3:5), Славакіі (1:5), Францыі (1:2).

На мінулым чэмпіянаце наша зборная заняла 14-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?