Галоўны трэнер зборнай Швецыі Эрык Хамрэн абвясціў канчатковую заяўку на чэмпіянат Еўропы па футболе — 2012,
football.by.

Брамнікі: Ёхан Віланд («Капенгаген»), Андрэас Ісаксон (ПСВ), Пар Хансан («Хельсінборг»).

Абаронцы: Мікаэль Антансан («Балонья»), Андрэас Гранквіст («Джэноа»), Мікаэль Лусціг («Сэлтык»), Олаф Мельберг («Алімпіякас»), Юнас Ольсан («Уэст Бромвіч»), Марцін Ольсан («Блэкбэрн»), Беранг Сафары («Андэрлехт»).

Паўабаронцы: Эмір Байрамі («Твэнтэ»), Расмус Эльма (АЗ), Самуэль Хольм («Істамбул»), Кім Чэльстрэм («Ліён»), Себасцьян Ларсан («Сандэрленд»), Андэрс Свенсан («Эльфсборг»), Понтус Вернблум (ЦСКА), Крысціян Вільгельмсан («Аль-Хіляль», Судан).

Форварды: Ёхан Элмандэр («Галатасарай»), Томас Хісен («Гётэборг»), Златан Ібрагімавіч («Мілан»), Маркус Розенберг («Вердэр»), Ола Тойванен (ПСВ).

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня ў Польшчы і ва Украіне. Зборная Швецыі згуляе ў адной групе з гаспадарамі спаборніцтваў Украінай (11 чэрвеня), а таксама Англіяй (15 чэрвеня) і Францыяй (19 чэрвеня). Усе матчы пройдуць у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?