У Беларусі ўладальнікі лінейных збудаванняў будуць абавязаны ўносіць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Такое палажэнне змешчана ва ўказе прэзідэнта нумар 130 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання зямельных адносін», падпісаным 19 сакавіка, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і Дзяржкаммаёмасць да 1 жніўня 2007 года павінны перадаць уладальнікам лінейных збудаванняў землі ляснога фонду, занятыя прасекамі ў межах ахоўных зон лінейных збудаванняў.

Паводле даных Мінлясгаса, плошча зямель ляснога фонду, занятых прасекамі пад лініямі электраперадачы, на якіх не ажыццяўляецца вырошчванне лесу, складае 40929,6 га, занятых прасекамі пад газаправоды — 6079 га, нафтапрадуктаправоды — 1685 га. Пры гэтым плошча зямель ляснога фонду, занятая прасекамі пад газаправоды юрыдычных асоб Беларусі, складае 4474 га, газаправод «Ямал — Еўропа» ААТ «Газпрам» — 1605 га, нафтапрадуктаправоды юрыдычных асоб Беларусі — 1448 га, нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад — Транснафтапрадукт» — 237 га.

Цяпер гэтыя землі знаходзяцца ў карыстанні дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў), зямельны падатак або арэндная плата за іх не выплачваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?