У панядзелак у Каўнасе адзначылі 40-ю гадавіну гібелі Ромаса Каланты, які 14 мая 1972 года здзейсніў акт самаспалення ў імя свабоды Літвы. Мерапрыемствы пачаліся аб 11-й.

Спачатку было шэсце школьнікаў з паходнямі, пазней у садзе Музычнага тэатра, побач з помнікам на месцы самаспалення Каланты, хор хлопчыкаў і юнакоў «Варпяліс» выканаў літоўскі гімн. З прамовамі выступілі спікер парламента Ірэна Дэгутэне і прадстаўнікі ўлады Каўнаса. Мерапрыемствы і канцэрты, прысвечаныя гэтаму дню, праходзілі да самага позняга вечара — іх удзельнікі наведалі магілу Каланты на могілках Рамайняй, каля дома, у якім жыў Каланта, правялі забег «Дарогай свабоды».

Каланта, пратэстуючы супраць савецкай акупацыі, здзейсніў акт самаспалення ў садзе Музычнага тэатра Каўнаса 14 мая 1972 года. Па афіцыйных дадзеных, ён памёр 15 мая ў 4 гадзіны раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?