Аўдронюс Ажубаліс у інтэрв'ю няўрадавай арганізацыі Carnegie Europe паведаміў пра ідэю «радыкальнага рашэння» беларускага пытання.

«Я ўжо сапраўды стаміўся ад усіх планаў падтрымкі апазіцыі ў Беларусі. Апазіцыя падзеленая. У яе няма яснай пазіцыі ў справе падрыхтоўкі да наступных выбараў»,
— сказаў Ажубаліс.

«Я бачу адзін, даволі радыкальны спосаб.

Разам з нашымі амерыканскімі сябрамі нам трэба пачаць думаць пра нейкую пераходную раду. Трэба стварыць альтэрнатыўны цэнтр улады.
Гэткая паралельная структура магла б мець розгалас у самой Беларусі. Вось такая ідэя. Але пакуль што з Брусэля няма ніякай рэакцыі».

У камэнтары, накіраваным агенцтву BNS у аўторак, міністр сцвярджае, што яго крытычныя словы ў інтэрв'ю ня трэба ацэньваць як выказванне супраць падтрымкі апазіцыі.

«Я выказаў крытычны погляд на багацце планаў беларускай апазіцыі, якія часта супярэчаць адзін аднаму і ўзаемна дублююцца. Я выказаўся не супраць іх падтрымкі, а толькі супраць багацця планаў, якія пакуль не даюць адчувальных вынікаў», — сцвярджае Ажубаліс.

«Як я асабіста, так і Міністэрства замежных справаў пад маім кіраўніцтвам, заўсёды працавалі і працуем, прыкладаючы максімальныя намаганні для таго, каб дэмакратычныя працэсы ў Беларусі сталі незваротнымі — ці гэта тычыцца супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю, апазіцыі або нашай працы з міжнароднымі партнёрамі ў гэтым пытанні», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?