Сяргей, беларус з Піцера.

Сяргей, беларус з Піцера.

Беларускія фанаты перад пачаткам матчу.

Беларускія фанаты перад пачаткам матчу.

Ігар Случак прыехаў на матч з Тарту.

Ігар Случак прыехаў на матч з Тарту.

Фінскі хлопец з б-ч-б сцягам.

Фінскі хлопец з б-ч-б сцягам.

Гульня беларускай каманды не радуе, але беларусы ўсё адно з'язджаюцца, каб падтрымаць сваіх. На матчы Беларусь-Францыя заўзятары віталі зборную як афіцыйнымі, так і нацыянальнымі сцягамі.

Сярод фанатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі быў гамяльчук Ігар Случак, аўтар ідэі «Справаводства па-беларуску». Хлопец вучыцца ў Эстоніі. У Хельсінкі прыехаў на пароме з Таліна.

Ігар даўно марыў трапіць на Чэмпіянат свету па хакеі.
А матч Беларусь-Францыя 14 мая выбраў адмыслова. У гэты дзень у 95-м годзе нацыянальныя герб і сцяг былі замененыя савецкай сімволікай.
Сяргей, беларус з Піцера, і яго сябар Віктар прыехалі ў Хельсінкі на некалькі матчаў з удзелам нашай зборнай. Сяргей родам з Берасцейшчыны, апошнія 8 гадоў жыве ў Расіі, але радзіму не забывае.
Хадзіў на канцэрт «Ляпісаў» у Піцеры, а зараз вось прыехаў падтрымаць нашых нацыянальным сцягам.

На стадыёне непадалёку ад яго сядзеў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін. Сяргей сфатаграфаваўся разам з ім. Але

Ворсін не хацеў, каб у кадр трапіў б-ч-б сцяг, «каб не падумалі, што ён «з нашых», смяецца піцерскі беларус.

Аднак больш за ўсё бел-чырвона-белых сцягоў было ў… фінскіх хлопцаў і дзяўчат, мясцовых дэмакратычных актывістаў. Сцягі яны пашылі на заказ.

Апроч сцягоў прынеслі плакаты «Free Belarus» («Вольная Беларусь»), «Lukashenka resign» («Лукашэнка, ідзі ў адстаўку») ды б-ч-б акуляры.

У першым тайме фіны сядзелі асобна. У перапынку іх адшукалі беларускія заўзятары, і рэшту гульні яны сядзелі разам.

Нашы заўзятары як з чырвона-зялёнымі, так і з бел-чырвона-белымі сцягамі, крычалі па-беларуску «Беларусы - назаўжды!» і «Нам трэба гол!». Аднак на вынік гульні гэта, на жаль, не паўплывала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?