Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў наведае Беларусь у трэцім квартале 2012 года. Пра гэта, як паведамляе партал News. Az, заявіў пасол Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч.

Паводле яго слоў, падрыхтоўкай візіту Аліева зоймецца міжурадавая камісія, якая будзе створана ў хуткім часе.

«Тавараабарот паміж дзвюма краінамі можа перавысіць сёлета 100 млн. долараў. У наступным годзе будзе адзначацца 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж дзвюма краінамі. Візіт прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан чакаецца ў 2012 годзе», — сказаў Пацкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?