Нацыянальны банк Беларусі пакуль не бачыць «фундаментальных падстаў» для рэзкага зніжэння стаўкі рэфінансавання. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 15 мая ў Мінску намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў, каментуючы паводле просьбы журналістаў ініцыятыву, з якой выступіў на днях першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, паведамляе БелаПАН.

Зараз стаўка рэфінансавання складае 36% гадавых, а з 16 мая складзе 34%.

Нагадаем, што 11 мая першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Савета міністраў разгледзець магчымасць рэзкага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў другім квартале.

«Прапаную Мінэканомікі, Мінфіну сумесна з Нацбанкам прааналізаваць наяўнасць свабодных рэсурсаў у банкаўскай сістэме і ўнесці прапанову

па рэзкім зніжэнні стаўкі рэфінансавання ў другім квартале і да канца 2012 года ў адпаведнасці з узроўнем інфляцыі, гэта значыць не вышэй за 22–25%».

Да гэтага Мінфіну сумесна з выканкамамі з улікам прафіцытнага выканання бюджэту неабходна прадугледзець дадатковыя рэсурсы рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў для кампенсацыі магчымай часткі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах, каб стымуляваць працэс інвестыцый, дадаў Сямашка.

На яго думку, «неабходнасць такіх рашэнняў абгрунтавана тым, што дынаміка дзелавой актыўнасці істотна залежыць ад стану макраэканамічнага асяроддзя». Праблемным зараз з’яўляецца ўзровень ставак па крэдытах для развіцця і пашырэння наяўнай дзейнасці. «Стаўкі па рублёвых крэдытах перавышаюць 45% гадавых і знаходзяцца на недасягальным узроўні для бізнесу, попыт на іх невысокі», — зазначыў 11 мая першы віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0