Спорт44

Кіраўнік Федэрацыі хакея: Матчы з Францыяй і Канадай праведзеныя на вельмі добрым узроўні

«Мужыкі сябе праявілі», — мяркуе Яўген Ворсін.

Кіраўнік Федэрацыі хакея Яўген Ворсін без лішняй крытыкі ацаніў вынікі правальнага выступу зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету.

Нагадаем, прайгралі шэсць матчаў з сямі, занялі 7-е (перадапошняе) месца ў групе і 14-е на чэмпіянаце. Сёння беларусы прайгралі Канадзе з лікам 1:5, учора Францыі з лікам 1:2.

«Два апошнія матчы былі праведзеныя на вельмі добрым узроўні. Але сёння суддзі сапсавалі ўсю гульню. Пры ліку 1:1 шэраг выдаленняў, — наракае Ворсін.

— І ў канцы гэта 5-хвіліннае выдаленне зламала ўсю гульню. Гулялі сёння вельмі выдатна. Мужыкі праявілі сябе.
Паказалі, што гуляць умеем, ведаем як, і канадцы таксама адчулі гэта на сябе.

Ну а вынік, зразумела, не задавальняе. Пятымі ці шостымі мы мусілі быць абавязкова».

Які, на ваш погляд, быў самы ўдалы і самы няўдалы матч у выкананні беларускай каманды?

Вельмі добра пачалі з фінамі, вельмі добра скончылі з канадцамі. Учора з французамі, у прынцыпе, таксама дамінавалі ўсю гульню, але вынік не атрымаўся. Быў выйграны матч у казахаў, хаця паводле зместу быў не вельмі добры. Як вынік гэта важна. Усё астатняе як бы эпізадычна. З тымі ж амерыканцамі. Хвалепадобная гульня на працягу адной сустрэчы характарызавала ўменне гуляць, а з іншай боку — наступаў момант, калі рабілі такія грубыя памылкі, за якія нас, натуральна, каралі.

Балельшчыкі мяркуюць, што трэнеры і кіраўніцтва федэрацыі мусяць сысці ў адстаўку. Што думаеце пра гэта?

Гэта я каментаваць зараз не буду. Мала што пішуць балельшчыкі,
вось прыедзем — і будзем разбірацца. Я вам зараз каментую ход турніра. А што кажуць балельшчыкі — гэта іншае.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць