Знакаміты француз Рафаэль Пуарэ афіцыйна стаў новым галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне. Падпісанне кантракту з Рафаэлем Пуаре адбылося сёння ў спарткомплексе «Раўбічы».

Пакуль супрацоўніцтва разлічана да канца Алімпіяды-2014 у Сочы. Другім трэнерам нацыянальнай каманды стане вядомы ў нядаўнім мінулым беларускі біятланіст Аляксандр Сыман. Першая трэніроўка каманды пад кіраўніцтвам Пуарэ запланавана на 16 мая.

Рафаэль Пуарэ восем разоў станавіўся чэмпіёнам свету, чатыры разы быў уладальнікам Кубка свету і тройчы ўздымаўся на п'едэсталы Алімпійскіх гульняў, заваяваўшы серабро ў гонцы пераследу ў Солт-Лэйк-Сіці-2002 і дзве бронзы ў эстафетах -- у Солт-Лэйк-Сіці-2002 і Турыне-2006.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?