Усіх курцоў бэльгійскай вучэльні абавязалі насіць бэджы

Адміністрацыя медыцынскай вучэльні бельгійскага горада Остэндэ абавязала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якія паляць, насіць бэджы з папярэджаньнем пра шкоду паленьня.

На спецыяльных ламінаваных нагрудных таблічках будзе выява пачарнелых лёгкіх курца. Пад выявай будзе подпіс «Мае лёгкія могуць быць такімі самымі».

Гэтыя бэджы курцы абавязаны чапляць на вопратку кожны раз, калі зьбіраюцца выпаліць папіросу на спецыяльнай пляцоўцы. Пры тым паленьне дазволена толькі на вялікім перапынку паміж заняткамі — з 12:20 да 13:30.

Самі студэнты параўноўваюць рашэньне адміністрацыі з патрабаваньнямі фашыстаў, якія абавязвалі ўсіх габрэяў нашываць на вопратку «пазнавальныя» жоўтыя зоркі.

Studfarmat паводле km.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0