Заўтра ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
Прагноз надвор’я на 17–19 мая.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра,
у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі моцныя дажджы.
Месцамі навальніцы. Вецер
паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на
паўночна-заходні 5–10
м/с, парывы да 14
м/с, у асобных раёнах парывы 15–20
м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–17°С, днём +15–20°С, на ўсходзе +19–24°С, у заходніх раёнах на працягу сутак +7–14°С.
У Мінску заўтра будзе пераважаць воблачнае надвор’е.
Часам дождж, раніцай і днём моцны дождж. Магчыма навальніца.
Вецер
паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на
паўночна-заходні 5–10
м/с, днём парывы да 14
м/с.
Тэмпература паветра ноччу +13–15°С, днём +15–17°С.
У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. 18 мая ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7–14°С, па захадзе +2–5°С,
месцамі на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём +10–17°С, месцамі да +20°С.
У суботу, 19 мая, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–9°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С, днём +16–22°С.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ