Беларусь разлічвае атрымаць гарантыі выкарыстання ў ваенны час расійскай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы (ГЛОНАСС). Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Ігар Быкаў.

«У нас адзіная групоўка войскаў з Расіяй, таму мы можам разлічваць на выкарыстанне гэтай навігацыйнай сістэмы», — заявіў ён. У мірны час Беларусь выкарыстоўвае дзве навігацыйныя сістэмы — GPS і ГЛОНАСС.

«У вайсковай справе карыстацца GPS немагчыма, бо ў асаблівыя перыяды яны пераходзяць на іншыя коды і частоты», —
дадаў чыноўнік.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?