Сёння, 16 мая, былі згуляныя два матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Гульні былі перанесеныя праз удзел «Нафтана» і «Мінска» ў фінале Кубка Беларусі па футболе 20 мая.

«Нафтан» у Мінску прайграў «Дынама» — 2:4 (хет-трыкам вызначыўся серб Ёван Дам’янавіч). «Дынама» такім чынам спыніла бязвыйгрышную серыю, што трывала чатыры матчы (дзве паразы, дзве нічыі).

«Мінск"выйграў у гасцях у «Брэста» 1:0.

Тры гульні пройдуць у пятніцу. БАТЭ, напрыклад, згуляе са «Славіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0