Найвялікшы Петэр Шмейхель прывёў Данію да залатых медалёў Еўра-1992.

Найвялікшы Петэр Шмейхель прывёў Данію да залатых медалёў Еўра-1992.

Галоўны трэнер зборнай Даніі Мортэн Ольсэн апублікаваў папярэдні склад каманды на Еўра-2012. У яго ўвайшлі ўсяго 20 футбалістаў, пры гэтым у спісе ўсяго два брамнікі і адзін форвард.

Канчатковы склад датчане назавуць 29 мая, паведамляе football.by Брамнікі: Томас Сорэнсэн («Сток Сіці», Англія), Стэфан Адэрсэн («Эвіян», Францыя);

Абаронцы: Ларс Якабсэн («Капенгаген», Данія), Мікаэль Сільбербаўэр («Янг Бойз», Швейцарыя), Сімон Поўльсэн («АЗ», Галандыя), Даніэль Вас («Эвіян», Францыя), Сімон К’ер («Рома», Італія), Даніэль Агер («Ліверпуль», Англія), Андрэас Б’еланд («Норшэланд», Данія);

Паўабаронцы: Вільям Квіст («Штутгарт», Германія), Крысціян Поўльсэн («Эвіян», Францыя), Нікі Цымлінг («Бруге», Бельгія), Якаб Поўльсэн («Мідт’юланд», Данія), Ласэ Шане (НЕК, Галандыя), Крысціян Эрыксэн («Аякс», Галандыя), Дэніс Рамедаль («Брондбю», Данія), Тобіас Мікельсен («Норшэланд», Данія), Мікаэль Крон-Дэлі («Брондбю», Данія), Томас Каленберг («Эвіян», Францыя);

Форвард: Ніклас Бендтнэр («Сандэрленд», Англія).

***

На чэмпіянаце Еўропы па футболе, што пройдзе ў Польшчы і ва Украіне,

зборная Даніі згуляе ў групавым турніры з Галандыяй (9 чэрвеня, Харкаў), Партугаліяй (13 чэрвеня, Львоў), Германіяй (17 чэрвеня, Львоў).

Раней канчатковы склад на Еўра-2012 назвалі Швецыя і Англія, папярэдні — Галандыя і Грэцыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?