ЗАГС Маскоўскага раёна Мінска ў перспектыве зменіць прапіску. Як расказала начальніца ЗАГС Наталля Філімонава,

на праспекце Дзяржынскага каля комплексу «Тытан» пачалося будаўніцтва новага будынка ЗАГСа.
У ім будзе дзве прасторныя залы ўрачыстай рэгістрацыі, холы з зімовым садам, гасціныя для маладых, гардэроб, санвузлы, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У працоўнай зоне размесцяцца кабінеты спецыялістаў і архіў. Агульная плошча будынка складзе 1.000 кв. м. Прадугледжана і вялікая аўтастаянка.

«Побач з ЗАГСам будзе сквер з воднай крыніцай, дзе можна праводзіць выязную рэгістрацыю шлюбаў, ладзіць вясельныя фотасесіі, — адзначыла Наталля Філімонава. — Непадалёк будуецца царква, так што маладым тут будзе вельмі зручна».

Плануецца, што ўзвядзенне загса завяршыцца ў 2013 годзе.

Пакуль што ЗАГС Маскоўскага раёна знаходзіцца на вуліцы Ленінградскай, каля Плошчы Незалежнасці і БДУ. Месца лічыцца адным з самых прэстыжных у Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?