14 чэрвеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13) пройдуць ХХ Міжнародныя Гарэцкія чытанні. Тэма канферэнцыі — жыцце і творчасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.

Гарэцкія чытанні — традыцыйна яскравая культурна-навуковая падзея для ўсіх аматараў беларускай літаратуры. На ей штогод выступаюць з дакладамі філолагі, гісторыкі, культуролагі, іншыя даследчыкі жыцця і творчасці роду Гарэцкіх. А распачынаюць канферэнцыю прывітальным словам сучасныя знакамітыя пісьменнікі. У гэтым годзе чакаецца ўдзел літаратараў і навукоўцаў таксама з Літвы і Расіі.

Максім Гарэцкі (1893—1938 гг.) — вядомы беларускі пісьменнік, фактычна, пачынальнік твораў маральна-этычнай праблематыкі і адзін з пачынальнікаў эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі і БССР. Арыштаваны і расстраляны па прысудзе «тройкі» НКУС. Аўтар незавершанай эпапеі «Камароўская хроніка», рамана «Віленскія камунары», аповесцяў «Ціхая плынь» і «Дзве душы».

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988 гг.) — вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага. Ен распрацаваў асновы палеапатамалогіі — навукі пра рэкі мінулага, апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі і археалогіі.У яго гонар названы 13 відаў выкапнёвых раслін і жывёл.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Рабочыя мовы — беларуская і руская.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі адбыдзецца ў 9.00, урачыстае адкрыцце — у 10.00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?