У Гомельскай гарадской паліклініцы № 1 адбылося выязное пасяджэнне суда Навабеліцкага раёна абласнога цэнтра. 17 мая тут прайшлі спрэчкі па справе ў дачыненні да 77-гадовайурача-неўролага паліклінікі, абвінавачанай у атрыманні хабару, незаконнага ўзнагароджання і службовым падлогу.

Як паведаміў дзяржаўны абвінаваўца Аляксей Скараход, ён запатрабаваў пакаранне для абвінавачанай у выглядзе пазбаўлення волі на тры гады з канфіскацыяй маёмасці і адтэрміноўкай прыгавору на два гады.

У матэрыялах справы фігуруе 31 эпізод.
Урач поўнасцю прызнала сваю віну і раскаялася ў тым, што афармляла лісты часовай непрацаздольнасці за хабар. Адзін дзень нявыхаду на працу яна ацэньвала ў 12–15 тысяч рублёў. Здаровыя людзі, якія жадалі атрымаць бальнічны, не з’яўляліся на прыём да неўролага асабіста, а прасілі аб паслузе медсястру паліклінікі, ёй жа перадавалі грошы.

«На выязное пасяджэнне былі запрошаны работнікі паліклінікі, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. Па ініцыятыве пракуратуры выязное пасяджэнне праводзіцца з мэтай прафілактыкі», — пракаментаваў дзяржабвінаваўца.

У дачыненні да медсястры крымінальная справа не распачыналася, яна напісала яўку з павіннай. Сама абвінавачаная на судзе растлумачыла, што парушыла закон з-за цяжкага матэрыяльнага становішча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?