Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень паэзіі. Рашэньне, што 21 сакавіка стане Сусьветным днём паэзіі, было прынятае ў 1999 г. на генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА. Па меркаваньні экспэртаў ЮНЭСКА гэты дзень «павінен паслужыць стварэньню ў СМІ пазытыўнага вобразу паэзіі як сапраўднага сучаснага мастацтва, адкрытага людзям. Апроч гэтага, Сусьветны дзень паэзіі павінен даць магчымасьць больш шырока заявіць пра сябе малым выдавецтвам, чыімі намаганьнямі, у асноўным, даходзіць да чытачоў творчасьць сучасных паэтаў, літаратурным клюбам, якія адраджаюць традыцыю жывога паэтычнага слова».

Нагадаем, што «Наша Ніва» аб’явіла 2007 год годам беларускай паэзіі. Вершы беларускіх і замежных паэтаў у кожным нумары «НН» увсеь год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?