Аднак рост коштаў на энэрганосьбіты і пазбаўленьне гаспадарак ільготаў на паліва робяць гэтае абяцаньне сумнеўным, піша тыднёвік «Белорусы и рынок»

Раньняя вясна ды цёплае надвор’е спрыяюць такім аптымістычным прагнозам. Тым больш, што мяккая зіма не нашкодзіла азіміне. Аднак шэраг фактараў сьведчыць пра тое, што прагноз можа ня спраўдзіцца. Першае з чым сутыкнуліся айчынныя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі – брак сродкаў на набыцьцё гаруча‑змазачных матэрыялаў. Пакуль што на вясеньне‑палявыя работы вылучана 305,6 млрд. рублёў, што скаладае 29 % ад заплянавай сумы. Ад пачатку году сельгаспрадпрыемствы пазбаўленыя права на льготнае забесьпячэньне палівам. Існуе дэфіцыт сродкаў на яго набыцьцё на суму 150 млрд. рублёў. Варта нагадаць, што летась гаспадаркі атрымалі на сяўбу бясплатна 60 тыс. т. паліва. Дагэтуль каля 10 % тэхнікі не гатовыя да працы. Сёлета сяўбу неабходна правесьці цягам 10‑12 дзён, што абумоўлена ўмовамі надвор’я, якія склаліся гэтай вясной. У міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня разьлічваюць атрымаць дзяржпазыку на закупку паліва, а таксама чакаюць на авансаваньне з боку нарыхтоўчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?