У бліжэйшыя суткі, 20 мая, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу па ўсходніх раёнах, днём месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5–11 градусаў цяпла, па ўсходзе — да плюс 15. Дзённая тэмпература будзе плюс 19–25 градусаў, па паўднёвым усходзе да плюс 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?