KAAД, нямецкі каталіцкі стыпендыяльны фонд ужо 50 гадоў выдае стыпендыі маладым
У рамках праграмы «Усходняя Еўропа» двойчы на год (сакавік і верасень) выдаюцца стыпендыі для навучання, павышэння кваліфікацыі альбо
Абмежаванняў у выбары спецыяльнасці няма.
Павінныя быць пададзеныя наступныя (акрамя іншых, напрыклад, дыпломы і г.д.) дакументы:
1. Заява на ўдзел у конкурсе (даслаць непасрэдна ў KAAД).
2. Апісанне праекту (мэты і задачы навучання, павышэння кваліфікацыі альбо
3. Дзве рэкамендацыі ад дацэнтаў альбо прафесараў беларускай ВНУ.
4. Згода нямецкага выкладчыка кіраваць вашым праектам альбо запрашэнне нямецкага інстытута.
5. Рэкамендацыя ад святара парафіі, да якой належыць прэтэндэнт.
6. Дакумент, які пацвярджае дастатковы ўзровень валодання нямецкай мовай.
Тэрмін, на які даецца стыпендыя: ад 2 да 36 месяцаў.
Памер стыпендыі: ад 750 да 2000 еўра ў месяц.
КААД пакрывае выдаткі на аднаразовы праезд (туды і назад) і часткова выплачвае медыцынскую страхоўку.
Фармуляры і больш падрабязную інфармацыю пра праграму «Усходняя Еўропа»можна заўсёды запатрабаваць у КААД у горадзе Бон праз электронную пошту:
Паштовы адрас: KAAD / Osteuropaprogramm, Hausdorffstr. 151,
Тэлефон для сувязі: (81049) 228 91758–33, факс: (81049) 228 9175858)
Дэталёвая інфармацыя пра праграму «Усходняя Еўропа» — на сайце kaad.de
Поўны пакет дакументаў для атрымання стыпендыі павінен быць пададзены KAAД і адначасова партнёрам КААД да 30 чэрвеня/15 студзеня: kaadbonn.de/stipendien/osteuropaprogramm.
Паседжанні камісіі па выдачы стыпендыяў праводзяцца, адпаведна, у канцы сакавіка/верасня, вынікі абвяшчаюцца прэтэндэнтам непасрэдна пасля паседжанняў.