Заснавальнік найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Марк Цукерберг ажаніўся і абнавіў свой статус на ўласнай старонцы ў Facebook.

Жонкай аднаго з самых маладых мільярдэраў у свеце стала яго даўняя сяброўка — 27-гадовая Прысцыла Чан. Яны пазнаёміліся ў Гарвардзе ў 2004 годзе.

Цырымонія шлюбу адбылася ў доме Цукерберга ў Сіліконавай даліне. На яе былі запрошаны каля ста, якія нічога не падазравалі, і якім сказалі, што вечарынка будзе прысвечана дыплому Прысцылы.

Нявеста сапраўды на днях скончыла медыцынскі факультэт універсітэта Каліфорніі.

Маладым выдаўся напружаны тыдзень перад вяселлем — у панядзелак Цукербергу споўнілася 28 гадоў, у аўторак Чан атрымала дыплом лекара, а ў пятніцу на Уол-стрыт адбыўся дэбют акцый Facebook.

За першы дзень таргоў кошт акцый практычна не змяніўся, а капіталізацыя кампаніі пасля IPO перавысіла $100 млрд. І пасля выхаду Facebook на нью-йоркскую біржу Марк Цукерберг застаўся ўладальнікам кантральнага пакета акцый — больш за 55%.

Заручальны пярсцёнак з рубінам быў зроблены па дызайне жаніха.

У адрозненне ад версіі, прадстаўленай у фільме «Сацыяльная сетка», дзе матывам бізнес-поспеху Цукерберга было прадстаўлена растанне з дзяўчынай, якая нібыта палічыла яго няўдачнікам, у рэальным жыцці Чан ніколі не кідала Цукерберга.

Свае вясельныя фатаграфіі заснавальнік Facebook, вядома ж, аператыўна размясціў на сваёй асабістай старонцы ў FB. А дзе ж яшчэ?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?