Высветлена асоба мужчыны, які загінуў учора пад цягніком на станцыі метро «Няміга», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі.

Як ужо паведамлялася, мужчына ўпаў на рэйкі пад другі вагон цягніка ў 16.07. Смерць наступіла імгненна. Устаноўлена, што загінулы — мінчанін С. В. Гурко, 1975 года нараджэння, які не меў сталай працы. Асноўнай версіяй здарэння ў МНС лічаць суіцыд. Што падштурхнула мужчыну да гэтага кроку, пакуль невядома.

У МНС рэспублікі паведамілі таксама, што за мінулыя суткі ліквідавана 12 пажараў, выратаваны адзін чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?