Галоўны трэнер «Нафтана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу ў фінале Кубка Беларусі над «Мінскам» (2:2, 4:3 па пенальці), а таксама падзяліўся фінансавымі перспектывамі клуба.

«Была добрая гульня. З абодвух бакоў. Усё ж такі было горача, і вытрываць 120 хвілін — дарагога каштуе. Я задаволены вынікам. Мы пайшлі па шляху трохгадовай даўніны, калі ўсе і ўсё было супраць нас [„Нафтан“ заваяваў Кубак у 2009-м — НН]. Адзін з журналістаў сказаў, што чакаць чагосьці ад фіналу Кубка „Мінск“ — „Нафтан“ — як з казла малака.

Гэта сказаў чысты казёл. Фінал атрымаўся добрым. Баявы матч»,
паведамляе Goals.by.

Маецца на ўвазе спартыўны журналіст Сяргей Канашыц, вядзе блог у СБ, канферэнцыю на Goals.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0