Удзельнікі саміту «Вялікай Васьмёркі» (G8) у Кэмп-Дэвідзе (ЗША) глядзяць фінал Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» — «Баварыя» — нагадаем, лонданскі клуб вырваў перамогу ў драматычнай серыі пенальці.

Кадр зроблены ў момант, калі Дзідзье Драгба («Чэлсі») ставіць пераможную кропку. За хвіліну да гэтага Бастыян Швайнштайгер («Баварыя») трапіў у штангу.

Прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран ускінуў рукі ўгору, Ангела Мэркель (канцлер Нямеччыны) у шоку, Абама, відавочна, хварэў за «Чэлсі».

Не зразумела, за каго старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. Партугалец шкадуе, што яго суайчыннік, трэнер «Чэлсі» Вілаш-Боаш быў звольнены тры месяцы таму і не датычны да поспеху? Алянда (прэзідэнта Францыі), здаецца, футбол не цікавіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?