Вакаліст сусветна вядомай групы Bee Gees Робін Гіб памёр у нядзелю, паведамляе тэлекампанія CNN са спасылкай на сяброў яго сям'і.

Да апошняга часу ён знаходзіўся ў адной з лонданскіх бальніц. Гіб пакутаваў на анкалагічнае захворванне, што было ўскладнена пнеўманіяй.

З-за цяжкай хваробы музыка не змог прысутнічаць на прэм'еры першага ў яго кар'еры класічнага альбома «Рэквіем па «Тытаніку», які быў запісаны сумесна з брытанскім Каралеўскім сімфанічным аркестрам. У красавіку ён трапіў у кому, аднак неўзабаве выйшаў з яе.

Група Bee Gees праславілася ў пачатку 1960-х гг. Першапачаткова яна складалася з трох братоў: Бары, Робіна і Морыса.
У 2003 г. Морыс памёр і група спыніла сваё існаванне. Аднак па сканчэнні шасці гадоў, у канцы 2009г., Бары і Робін абвясцілі пра адраджэнне Bee Gees.

Сусветныя продажы пласцінак групы перавышаюць 100 млн штук, што робіць Bee Gees адным з самых паспяховых калектываў у гісторыі музычнай індустрыі. Гурт Bee Gees з'яўляецца лаўрэатам некалькіх прэмій «Грэмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?