Беларуска-кітайскія адносны выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, заявіў старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў, прымаючы 21 мая разам са спікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам кітайскую парламенцкую дэлегацыю на чале з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лу Юнсянам.

Такі ўзровень супрацоўніцтва, паводле слоў Рубінава, шмат у чым звязаны з тым, што паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў устанавіліся «цёплыя адносіны».

«Мы вельмі ганарымся тым, што маленькай Беларусі ўдалося ўстанавіць сяброўскія братэрскія адносіны з вялікім Кітаем. <…>

Мы рады, што Кітай адносіцца да вялікіх гэтага свету, тых, хто вызначае аблічча свету і яго будучыню», — адзначыў Рубінаў.
Самым жа галоўным, паводле яго слоў, з’яўляецца тое, што адносіны паміж краінамі дынамічна развіваюцца. За 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпадносінаў тавараабарот павялічыўся ў 100 разоў і ў 2011 годзе дасягнуў 3 мільярдаў долараў.

Пры гэтым, паводле слоў беларускага палітыка, двухбаковыя адносны паспяхова развіваюцца не толькі ў эканоміцы, але і ў іншых сферах, напрыклад культуры, навуцы, абароне.

«Нашы народы шмат у чым падобныя, падкрэсліў Рубінаў. — І беларусам, і кітайцам прыйшлося пераадольваць шмат перашкод.
Яны ведаюць, што такое вайна, што такое разруха. Ніякія багацці не падаюць нам з неба, не ляжаць пад нагамі. Усё даводзіцца ствараць сваёй працай, талентам нашых людзей».

Лу Юнсян заявіў, што на сустрэчы ў нацыянальным сходзе Беларусі плануецца абмеркаваць пытанні двухбаковых адносінаў і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. У прыватнасці, паводле яго слоў, размова пойдзе аб плануемым 21 мая падпісанні міжурадавага пагаднення аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне высокіх тэхналогій.

Як адзначыў Рубінаў, гэта азначае выхад на новы ўзровень адносінаў. «Адна справа — інвестыцыі, будаўніцтва дарог. Другая — дзяліцца сакрэтамі ў галіне высокіх тэхналогій. Ні кожныя краіны могуць сабе гэта дазволіць, давяраць адзін аднаму. Тое, што мы вырашылі стварыць камісію, гаворыць аб вельмі высокім узроўні даверу паміж дзвюма краінамі», — заявіў старшыня савета рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?