Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі -- БНФ Сяргей Каваленка этапаваны ў магілёўскую калонію №19,
пра гэта БелаПАН паведаміла яго жонка.

Нагадаем, што 18 мая Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі на прысуд суда Першамайскага раёна Віцебска.

27 лютага суд Першамайскага раёна пад старшынствам Алены Жук прызнаў Каваленкe вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з тых часоў знаходзіцца ў зняволенні.

Разгляд касацыйнай скаргі ў абласным судзе пачаўся 10 красавіка. Тады судовая калегія Віцебскага абласнога суда прыняла рашэнне накіраваць Каваленку на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У выніку апазіцыянер быў накіраваны ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспертызу яго псіхічнага здароўя. Эксперты прызналі яго псіхічна здаровым.

Экспертыза была прызначаная ў сувязі з галадоўкай, якую Каваленка трымаў больш за два месяцы ў знак пратэсту супраць свайго арышту і падчас якой ён страціў амаль палову ўласнага вагі.

13 красавіка, знаходзячыся ў РНПЦ, Каваленка галадоўку спыніў. 8 мая, пасля пераводу з Навінак назад, у віцебскі следчы ізалятар № 2, апазіцыянер аднавіў акцыю пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0