19 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску адбыўся «Парад Паўлінак». Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Ноч музеяў — 2012», а таксама святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя яго п’есы «Паўлінка».

У парадзе ўзялі ўдзел не толькі Паўлінкі ў класічнай трактоўцы гэтага вобраза, але і Паўлінкі, якія прадстаўлялі розныя культуры ХХ стагоддзя: танцоркі твісту з шасцідзясятых, дыска-Паўлінкі родам з васьмідзясятых, а таксама сучасныя хіп-хоп-Паўлінкі.

«Парад Паўлінак» завяршыўся агульным танцам усіх удзельніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?