У Бабруйску ў адным з гаражоў праваахоўныя органы раскрылі падпольную лабараторыю па вытворчасці забароненага да абароту наркатычнага рэчыва.

Як расказалі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, лабараторыю абсталяваў у арандаваным гаражы студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў 1989 года нараджэння. Калі 15 мая падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у гараж праніклі прадстаўнікі праваахоўных органаў,

то знайшлі там 15,5 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва JWH-018, 116 млн. беларускіх рублёў, 25 тыс. долараў ЗША.

Падазроны ў незаконным вырабе наркотыкаў затрыманы, 18 мая ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў).

JWH-018 — хімічнае спалучэнне, якое належыць да сямейства (амінаалкіл)індолаў. Яго псіхаактыўны эфект пры курэнні падобны да ўздзеяння марыхуаны, аднак узнікае значна хутчэй. Гэта звязана з тым, што пры паступленні ў арганізм рэчыва не метабалізуецца. Прэпарат не вызначаецца ў выніку допінг-кантролю і нарка-тэстаў. У Беларусі з 1 студзеня 2010 года ўведзена юрыдычная забарона на гэтае рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?