Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац заявіў падчас жывой лініі ў газэце «Рэспубліка», што бліжэйшым часам камунальныя паслугі падаражаюць больш чым удвая.

Паводле ягоных словаў, летась насельніцтва плаціла толькі 16,6% ад рэальнага кошту паслугаў ЖКГ. Аднак у гэтым годзе прадугледжаны ўжо 35-працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на ЖКГ.

«Ёсць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якой прадугледжана давядзенне гэтага паказьніка да 60%, па асобных паслугах — да 100%
(гэта значыць, што цяпло яшчэ будзе датавацца, а вываз смецця, вада, каналізацыя выйдуць на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі затрат)», — распавёў Шорац.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?