Пасля таго, як Мытны дэпартамент Літвы прадаставіў мэрыям чорныя спісы з прозвішчамі асоб, якія займаюцца кантрабандай, некаторым з іх ужо спыненыя выплаты сацыяльных дапамогаў, піша Lietuvos žinios.
Першыя спісы з прозвішчамі асоб, якія трапіліся на кантрабандзе з Калінінградскай вобласці і Беларусі, перададзеныя ў адміністрацыі самакіраванняў толькі ў гэтым месяцы, аднак некаторым парушальнікам закона сацыяльныя выплаты ўжо не выплачваюцца.