Уладзімір Адамушка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, які калісьці ўзначальваў навукова-даследчы цэнтар у справах рэпрэсаваных грамадзянаў і які таксама вывучаў і катынскую трагедыю, сцвярджае, што беларускага спісу няма.

«Вы ведаеце, чаму з'явіліся так званыя расійскі і ўкраінскі спіс, а няма беларускага? Яго ніхто не складаў, бо гэтыя спісы складаліся ў месцах, дзе праводзіліся непасрэдна рэпрэсіі супраць гэтых грамадзянаў. Чаму быў расійскі спіс Казельска-Юхноўскага лагера і чаму быў украінскі сьпіс? Бо гэтыя месцы знішчэння польскіх афіцэраў і падафіцэраў знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і Украіны. Беларускага такога спісу няма. Мы займаліся вельмі актыўна гэтай праблемай. Беларускага спісу няма ў прыродзе. І, магчыма, быць не можа», — заявіў Адамушка журналістам 22 мая.

«Бо тыя афіцэры і падафіцэры, якія праходзілі па тэрыторыі Беларусі, і чые прозьвішчы ўвекавечаныя ў Катыні, яны праходзілі як бы транзітам па тэрыторыі Беларусі, у іх былі толькі кароткія прыпынкі, калі яны праходзілі па этапе — Баранавічы, Беразвечча, Орша. Таму гаварыць сёння аб тым спісе, пра які нам заяўляе польскі бок (і польскі бок пра гэта ведае, мы і з польскімі архівістамі дзяліліся) не выпадае», — кажа навуковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?