Суд Жлобінскага раёна вынес вырак па справе мясцовай жыхаркі, якая абвінавачваецца ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Жанчына выпадкова задушыла нованароджаную дачку пры кармленні грудзьмі.
Маці пакараная двума гадамі папраўчых работ, прысуд пакуль не ўвайшоў у сілу.

Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Гомельскай вобласці Сяргей Салоўскі, 42-гадовая жанчына, ужо з’яўляючыся маці чатырох дзяцей, у пачатку снежня 2011 года нарадзіла дачку. Дзяўчынка загінула праз месяц. У той вечар яе маці разам са знаёмымі, якіх запрасіла ў госці, распівала спіртное.

Экспертыза ўстанавіла, што жанчына выпіла прыкладна паўпляшкі гарэлкі. Калі госці пайшлі, дзіця прачнулася, і жанчына лягла на ложак, каб яго пакарміць. Яна не заўважыла, як заснула.
Раніцай убачыла, што дзяўчынка мёртвая — жанчына выпадкова задушыла яе падчас сну.

«Яе галоўная віна ў тым, што яна ўжывала алкаголь, хаця ведала, што маленькае дзіця давядзецца карміць. На судзе жанчына раскаялася і поўнасцю прызнала сваю віну», — пракаментаваў пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?