Пабла Лараін — аўтар некалькіх фільмаў пра эпоху Піначэта.
Яго новая карціна «Не», толькі што паказаная ў канскім «Двухтыднёвіку рэжысёраў», распавядае пра тое, як дыктатура ў Чылі скончылася, — і гэта амаль камедыя.
Рэжым меў патрэбу ў легітымізацыі за мяжой, і ў
Згодна з законам праціўнікі дыктатара на 27 дзён атрымалі доступ да тэлеэфіру — і гэта акалічнасць змяніла ход чылійскай гісторыі.
Галоўны герой карціны Рэнэ Сааведра (Гаэль Гарсія Берналь) — капірайтар з буйнога рэкламнага агенцтва. Гэта выдуманы персанаж, у якога было некалькі рэальных прататыпаў.
Сааведра — тыповы прадстаўнік крэатыўнага класа: любіць скейт, гоначныя машыны і цацачную чыгунку свайго сына, у палітыку не ўмешваецца, жыццё яго больш чым камфортнае.Без вялікай ахвоты (абавязацельствы перад сябрамі бацькоў) ён згаджаецца прыдумаць стратэгію для кампаніі «Не» (супраць Піначэта), пераканаўшы заказчыка не распавядаць аб злачынствах дыктатара і не паказваць знявечаныя целы яго ахвяр. Сааведра здымае ролікі, у якіх па экране скачуць шчаслівыя падлеткі, хор жанчын спявае вясёлую песню (па сэнсе і матыву — нешта накшталт «Бывай, піз…л»), у промнях сонца з узгорка спускаецца двухмятровы прыгажун.
Будучыня без Піначэта аказваецца не толькі магчымай — яна выглядае прывабнай,як бутэлька
Апазіцыя загадзя ўпэўненая ў паразе: Піначэта падтрымлівае большасць насельніцтва.(«Ён выйграе нават без фальсіфікацыі выбараў», — кажа адзін з персанажаў.)
Суседка галоўнага героя збіраецца галасаваць за падаўжэнне паўнамоцтваў, таму што шануе стабільнасць (дзяржаўная прапаганда, адпаведна, абвінавачвае супернікаў у разгойдванні лодкі). Былая жонка папракае Рэнэ за калабарацыянізм, бо ўдзельнічаць у выбарах — значыць гуляць па правілах дыктатара і быць калабарацыяністам. Начальнік прапануе долю ў кампаніі, калі герой адмовіцца ад праекту.Сааведра не згаджаецца, даводзіць справу да канца, нягледзячы на вялае запалохванне з боку састарэлага рэжыму, — і нечакана перамагае.
Дыктатура, якая здавалася непарушнай, бясследна рассейваецца за адну ноч.