З Мінска прыехалі Вялікі сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, выстаўка з Музея гiсторыi беларускай лiтаратуры i Музея Максiма Багдановiча, народны калектыў «Бяседа» і міністр культуры. З Вільні прывезлі выстаўку даваенных фатаграфій Баляславы і Эдмунда Зданоўскіх «Віленскія элегіі» фільмы Ёнаса Мекаса,
Была розніца ў арганізацыі: літоўскі кансулат у Пецярбургу надрукаваў праграму мерапрыемстваў, беларускі кансулат да не даўмеўся. У выніку віленскія культурныя акцыі збіралі больш публікі.
Пры нагодзе адбылася сустрэча прадстаўнiкоў беларускіх грамадскіх арганізацый Пецярбурга з міністрам культуры Беларусі.
Аўтар кнігі «Беларускі Пецярбург» Мікола Нікалаеў крытыкаваў культурную палітыку Аляксандра Лукашэнкі, прынамсі сказаў, што «узнагарода скандальна вядомага сярэдняй рукі маскоўскага спевака Кіркорава абясцэньвае вартасць вышэйшай узнагароды Беларусі — ордэна Францішка Скарыны».Нагадаем, што доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў з’яўляецца хавальнікам кніг Скарыны ў Нацыянальнай бібліятэцы Расіі ў