Прэзыдэнт Таджыкiстана Эмамалi Рахмонаў скарэктаваў сваё прозьвiшча i надалей будзе звацца Эмамалi Рахмон.
«Я хацеў бы, каб мяне называлi Эмамалi Рахмонам, па iменi нябожчыка‑бацькi», — заявiў прэзыдэнт у сераду. Вядома, што ў мiнулым у Цэнтральнай Азii прозвiшчы ўтваралiся ад iмя бацькi проста , а калянізатары сталi дадаваць ім расейскія канчаткі.
Тое самае масава адбывалася і ў іншых калёніях Расеі, у тым ліку Беларусі. Так, Канаплю перараблялі ў Канаплёвы, Чыгрыноў —у Чыгрынавых.