24 мая прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заўважыў, што чэргі па візы ў беларускіх консульскіх установах у Польшчы несупастаўна меншыя, чым чэргі па атрыманне польскіх віз у Беларусі. І параіў для паляпшэння працы «вызваліць консульскіх супрацоўнікаў ад неўласцівых ім функцый».
Прэс-сакратар польскага пасольства Павел Марчук абураны такімі словымі.
«Было б нядрэнна, каб беларускі бок назваў колькасць візаў, выдадзеных беларускімі консульствамі ў Польшчы. Гэта несупастаўна з 300 тысячамі візаў, якія мы выдалі ў мінулым годзе».
Павел Марчук мяркуе, што сёлета колькасць выдадзеных віз павялічыцца.