Любоў Кавалёва, маці расстралянага па прыгавору Вярхоўнага суда за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва, гатова звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб высветліць, хто з’яўляецца аўтарамі і стваральнікамі фільма «Метро».

Як паведаміла Кавалёва, такой магчымасці яна не выключае пасля таго, як не атрымала адказу на гэта пытанне ад кіраўніка тэлеканала «Беларусь 1» Генадзя Давыдзькі. І менавіта

ён параіў жанчыне звяртацца ў вышэйстаячую інстанцыю.

Нагадаем, Любоў Кавалёва і яе дачка Таццяна з моманту пакарання смерцю ў сярэдзіне сакавіка сына і брата Уладзіслава на ўсіх узроўнях, уключаючы міжнародную грамадскасць, дабіваюцца адмены смяротнай кары ў Беларусі і патрабуюць выдачы ім цела нябожчыка. Адпаведныя звароты жанчыны адпраўлялі кіраўніку дзяржавы, у Нацыянальны сход, дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Генеральную пракуратуру, ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?