Сёння, 24 мая, стартавала другое кола чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Праўда, прайшлі толькі тры матчы: дзве гульні перанесеныя.

«Нёман» у Гродне разграміў мазырскую «Славію» з лікам 8:0 (Крывабок — 3, Савіцкі — 2, Дзенісевіч — 2, Вітус).

БАТЭ атрымаў 10-ю перамогу запар. У Барысаве БАТЭ атрымаў перамогу над «Мінскам» 2:0 (Радзівонаў — 2), узяўшы рэванш за паразу ў першым туры.

«Шахцёр» і «Нафтан» згулялі ў Салігорску ўнічыю 0:0.

Матчы «Дынама» Мінск — «Гомель» і «Брэст» — «Белшына» перанесеныя на 19 чэрвеня.

БАТЭ — 30 (11 гульняў), Гомель — 23 (10), Шахцёр — 20 (11), Мінск — 16 (11), Дынама Мінск — 16 (10), Нафтан — 12 (11), Белшына — 11 (10), Нёман — 11 (11), Славія — 10 (11), Брэст — 7 (10), Тарпеда — 6 (10).

Матчы 13-га тура пройдуць 11 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?