На турніры алімпійскіх зборных, што праходзіць у французскім Тулоне, зборная Беларусі прайграла ў першым матчы турніра камандзе Францыі з лікам 1:3 (Драгун, 49-пен. — Прэвіль, 8, Трэбель, 59, 1:3 — Макенго, 73).

Наша дружына выступала ў наступным складзе: Гутар, Вераціла, Палітэвіч, Кузьмянок, Палякоў, Сівакоў, Драгун, Гардзяйчук, Бага, Салавей, Скавыш.

У нашай групе В зборная Мексікі перамагла Марока 4:3.

Група, А: Турцыя — Японія — 2:0, Нідэрланды — Егіпет — 3:0.

26 мая (субота) Беларусь згуляе з камандай Марока (18:45), а 28 мая — з Мексікай (19:00). Матчы паказвае канал «Еўраспорт-2».

У паўфінал выходзяць па дзве каманды з групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?