Давялося ўчора сутыкнуцца з цікавым выпадкам. У школе вёскі Бобрык, што на Піншчыне, дырэктарка трымае строгі рэжым. Паводле яго, дзеткам нават у спёку забараняецца ў прыходзіць без формы, патрабуецца быць абавязкова апранутым у касцюм. Пісалі ж, што ўсе рэкамендаваныя ў школу касцюмы ў мінулым годзе шылі цалкам ці з вялікай доляй поліэстэру. І калі на дварэ вышэй за 25 градусаў, то дзіця млее ў тым чорным, і дзеткам хочацца скінуць пінжакі. А тут, калі вучань прыйдзе не «па форме», яго выганяюць з класа і адпраўляюць дахаты апранацца.

Ці ж можна так рабіць? Хіба выгляд вучня адбіваецца на яго ведах?

  • * * *

А як у Вашых школах? У школах Вашых дзяцей? Пішыце ў каментах да артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?