Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 мая ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4—9°С,

максімальная тэмпература днём плюс 18—23°С.

У Мінску 26 мая невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—9°С,

максімальная днём плюс 19—21°С.

27 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў,

раніцай і днём у паўночных і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Вецер паўночнай чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—12°С, максімальная днём плюс 16—23°С.

28 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—12°С, максімальная днём плюс 17—24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?