Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана, жорстка збітага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску 19 мая, сёння пасля абеду выпісваюць са сталічнай бальніцы хуткай дапамогі.
«Сёння на абходзе мне паведамілі, што выпісваюць. Паводле слоў урача, далейшае лячэнне можна праходзіць у паліклініцы», — паведаміў Моўчан.
Паводле слоў актывіста, яму афіцыйна ўстаноўлены дыягназ «
Нагадаем, першапачаткова ўрачы зафіксавалі ў збітага не толькі
***
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі». У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў
У аддзяленні міліцыі сястры паведамілі, што ў дачыненні да затрыманага збіраюцца распачынаць крымінальную справу за знявагу прэзідэнта і збіванне супрацоўніка міліцыі пры выкананні.
Апошні раз прадстаўнік міліцыі размаўляў з Моўчанам па тэлефоне 23 мая. Ён цікавіўся месцазнаходжаннем актывіста і абяцаў прыехаць да яго для гутаркі, але так і не наведаў бальніцу.
Інцыдэнт са збіваннем Моўчана не каментуюць ні ў МУС, ні ў ГУУС Мінгарвыканкама.